:

Эканамічнае супрацоўніцтва

Дынаміка знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з Дзяржавай Катар
(тыс. долараў ЗША)

Год Таваразварот Экспарт Импарт Сальда
2011 2515,8 1872,2 643,6 1228,6
2012 3003,6 304,8 2698,8 -2394,0
2013 2617,4 78,4 2539,0 -2460,6
2014 17992,1 16310,6 1681,5 14629,1
2015 1959,1 371,2 1587,9 -1216,7
2016 4499,9 680,3 3819,6 -3139,3
2017 6165,9 1528,5 4637,4 -3108,9
2018 2911,6 385,9 2525,7 -2139,8
2019 4907,0 1110,0 3797,0 -2687,0
2020 2139,7 498,5 1641,2 -1142,7

У 2019 годзе беларускі экспарт у Катар складалі, у асноўным, рэнтгенаўская апаратура, малочная сыроватка, мука, кансерваваная рыба. Таксама пастаўляліся вымяральныя прыборы, адзенне, калійныя ўгнаенні (усяго 33 таварныя пазіцыі).

У 2020 годзе ў Катар экспартавана прадукцыі на 498,5 тыс. дал. ЗША. Асноўныя пазіцыі — малочная сыроватка, малако і вяршкі згушчаныя і сухія — 154,6 тыс., іншыя харчовыя тавары — 136,7 тыс., рэнтгенаўская апаратура — 108,4 тыс., лекавыя сродкі — 41,0 тыс., калійныя ўгнаенні — 26,1 тыс. (больш за 30 таварных пазіцый).

На працягу апошніх гадоў больш чым 95% імпарту Рэспублікі Беларусь з Дзяржавы Катар складаюць пастаўкі палімераў этылену.

Завершана распачатая Інвестыцыйным фондам Узброеных Сіл Катара ў 2012 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб умовах будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў г.Мінску» рэалізацыя праекта па стварэнні гасцінічна-спартыўнага комплексу «Марыотт» па пр.Пераможцаў (агульны аб'ём катарскіх інвестыцый — каля 200 млн. дол.). Прэзентацыя МФК «Сокал» з удзелам намесніка дзяржміністра абароны Катара па фінансавых пытаннях Тані Абдулрахмана аль-Кувары адбылася 7 снежня 2015 г.

У лістападзе 2009 г. Катар наведаў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (у той час — Сямашка У.І.). У ходзе візіту адбылося першае пасяджэнне Сумеснага камітэта паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар.

У сакавіку 2010 г. у г.Дохе прайшло першае пасяджэнне Беларуска-Катарскага Сумеснага дзелавога савета пад эгідай ГПП Беларусі і Катара.

У лістападзе 2012 г. у г.Мінску адбылося другое пасяджэнне Беларуска-Катарскага Сумеснага камітэта. Беларускую частку ўзначаліў Міністр гандлю Рэспублікі Беларусь (на той момант — Чаканаў В.С.). Катарскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра бізнесу і гандлю Султан бен Рашыд аль-Хатер.

25 — 26 красавіка 2016 г. у г.Дохе праведзена трэцяе пасяджэнне Беларуска-Катарскага Сумеснага камітэта на ўзроўні Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь Калтовіча В.У. і Міністра эканомікі і гандлю Катара шэйха Ахмеда бен Джассіма аль-Тані. Адначасова пад эгідай ГПП Катара праведзена другое пасяджэнне Сумеснага дзелавога савета.

Прапрацоўваецца правядзенне чацвёртага пасяджэння Сумеснага камітэта ў г.Мінску.

Сустрэча дзелевой дэлегацыі Катара ў БелГПП, 2015

Гасцініца Маррыотт, пабудаваная Катарам у Мінску

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці