:

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Катар усталяваны 16 студзеня 1996 г.

У 2001 — 2008 гг. і 2010 — 2018 гг. паслы Беларусі ў ААЭ былі акрэдытаваныя ў Катары па сумяшчальніцтве. У цяперашні час пасол Беларусі ў Катары не прызначаны.

З 29 чэрвеня 2014 году пачало працу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар.

З лістапада 2019 г. функцыянуе Пасольства Катара ў Беларусі на ўзроўні Часовага паверанага ў справах

Падтрымліваецца палітычны дыялог і абмен візітамі на вышэйшым і высокім дзяржаўным узроўні.

17 — 19 лютага 2001 г. адбыўся візіт у Катар дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Візіт у адказ Эміра Дзяржавы Катар шэйха Хамада аль-Тані ў Рэспубліку Беларусь прайшоў 13 — 14 красавіка 2009 г.

15 — 16 жніўня 2011 г. адбыўся другі візіт у Дзяржаву Катар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

У кастрычніку 2009 г. і красавіку 2010 г. Рэспубліку Беларусь з прыватнымі візітамі наведаў цяперашні Эмір Дзяржавы Катар шэйх Тамім бен Хамад аль-Тані (на той момант — Наследны прынц Катара, ўступіў на пасаду Эміра 25 чэрвеня 2013 г.).

14 красавіка 2016 г. у г.Стамбуле ў рамках саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані.

29 — 30 кастрычніка 2016 г. адбыўся трэці афіцыйны візіт у Дзяржаву Катар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

Рэспубліку Беларусь пяць разоў на пасадзе дзяржміністра ўнутраных спраў наведваў былы Прэм'ер-міністр — Міністр унутраных спраў Дзяржавы Катар шэйх Абдала бен Нассер бен Халіфа аль-Тані (апошні раз — у ліпені 2012 г.).

У 1999 — 2017 гг. Катар наведвалі беларускія дэлегацыі на чале з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў, Міністрам па падатках і зборах, Міністрам абароны, Міністрам унутраных спраў, Генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта, старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, іншымі высокімі службовымі асобамі.

У 1999 — 2017 гг. Беларусь наведвалі катарскія дэлегацыі на чале з Міністрам аховы здароўя, Міністрам фінансаў, Міністрам транспарту, кіраўніком Катарскага інвестыцыйнага агенцтва, іншымі высокімі афіцыйнымі асобамі.

Арганізаваны шэраг візітаў у г.Доху кіраўніцтва беларускіх сілавых структур.

У красавіку 2007 г. у г.Мінску ўпершыню адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Катара. Трэці раунд кансультацый адбыўся ў красавіку 2015 г. у г.Дохе, чацвёрты — у лістападзе 2019 г. у г.Мінску.

У 2009 — 2012 гг. адбыўся шэраг візітаў у Дзяржаву Катар намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці