:

Супрацоўніцтва па іншых напрамках

З 2007 года развіваецца супрацоўніцтва па лініі праваахоўных органаў Беларусі і Катара.

У кастрычніку 2012, лістападзе 2013 г., лістападзе 2017 г. i лістападзе 2018 г. адбыліся візіты ў г.Доху Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Шуневіча І.А. У кастрычніку 2010, 2012, 2014, 2016 і 2018 гг. беларускія дэлегацыі наведвалі міжнародную выставу ў галіне бяспекі «Міліпол Катар» у г.Дохе.

Праводзіцца падрыхтоўка супрацоўнікаў МУС Катара ў Рэспубліцы Беларусь.

Развіваецца супрацоўніцтва ў галіне спорту. У маі 2014 г. афіцыйная дэлегацыя Катара на чале з генеральным сакратаром Катарскага алімпійскага камітэта (у той час — шэйх Саўд бен Абдулрахман аль-Тані) наведала г.Мінск для ўдзелу ў мерапрыемствах Чэмпіянату свету па хакеі.

У студзені 2015 года беларуская гандбольная каманда і афіцыйная дэлегацыя на чале з віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі, старшынёй Беларускай федэрацыі гандбола Канаплёвым У.М. прынялі ўдзел у Чэмпіянаце свету па гандболе сярод мужчын у Катары.

4 — 7 студзеня 2016 г. у ходзе 12-га Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь г.Мінск наведаў Генеральны сакратар камітэта зімовых відаў спорту Дзяржавы Катар Адэль аль-Мутлак.

26 — 29 студзеня 2016 г. у рамках першага чэмпіянату краін Заліва па хакеі Дзяржаву Катар наведала дэлегацыя РДГА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» на чале са Старшынёй Цэнтральнага савета клуба.

У ліпені 2019 г. дэлегацыя Катарскага алімпійскага камітэта наведала Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах 2-х Еўрапейскіх гульняў.

У кастрычніку 2019 г. дэлегацыя НАК Беларусі прыняла ўдзел у паседжанні Генеральнай асамблеі Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў у г.Дохе.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Катарам у рамках ААН мае канструктыўны характар. Ажыццяўляецца ўзаемная падтрымка кандыдатур у выбарныя органы ўстаноў сістэмы ААН. Пазіцыі краін супадаюць па асноўных міжнародных пытаннях .

У 2009 годзе Катар не толькі падтрымаў беларускую рэзалюцыю «Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі», але і ўвайшоў у групу сяброў па барацьбе з гандлем людзьмі.

Наладжаны кантакты ў сферы культуры. У сакавіку 2012 года г.Доху наведала беларуская дэлегацыя на чале з Першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (у той час — Карачэўскім У.М.) для правядзення Дзён культуры Беларусі ў Катары.

У чэрвені 2012 г. адбыліся Дні культуры Катара ў Рэспубліцы Беларусь. Катарскую дэлегацыю ўзначаліў Міністр культуры, мастацтваў і спадчыны Дзяржавы Катар (у той час — Хамад аль-Кувары).

У чэрвені 2020 г. па запыту Беларусі Катар нікіраваў у Мінск гуманітарны медыцынскі груз для барацьбы з каронавірусам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці